Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу прафесійнага майстэрства у рамках ІІІ Нацыянальнага форуму «Музеi Беларусi»

У горадзе Магілёве з 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 г. праводзіцца ІІІ Нацыянальны форум “Музеi Беларусi” (далей – форум).

Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” зацверджана пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2015 № 24.

У рамках форуму праводзiцца конкурс прафесійнага майстэрства (далей – конкурс) па наступных намiнацыях:

“За лепшае прадстаўленне музея на экспазiцыi форуму”;
“За навацыі ў музейнай дзейнасці”;
“За лепшы музейны праект”;
“За лепшую культурна-адукацыйную праграму”;
“За лепшае музейнае выданне”.

У конкурсе могуць прымаць удзел музеi i галерэi Рэспублiкi Беларусь (далей – удзельнікі).

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкi да 01.09.2016 накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры заяўку з адзнакай: “На конкурс”. У заяўцы ўказваецца намiнацыя, у якой удзельнiк жадае прымаць удзел, бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў (калі такі маецца), адрас, тэлефон, прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка ўдзельніка.

Да заяўкi прыкладаюцца конкурсныя матэрыялы: канцэпцыі, творчыя праекты, праграмы, відэа- фотаматэрыялы, навуковыя публiкацыi, рэцэнзii, водгукi і iншыя матэрыялы, неабходныя для прэзентацыi ў намiнацыi.

Да конкурсных матэрыялаў прыкладаюцца iх копіі ў лічбавай форме.
Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай або рускай мове у запячатаным выглядзе.

Пры ўдзеле ў некалькiх намiнацыях конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца па кожнай намiнацыi асобна.

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца па вынiках дзейнасцi ўдзельнiкаў за перыяд з 01.09.2014 па 01.09.2016.

Конкурсныя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя пазней пазначанага тэрмiну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення конкурсных матэрыялаў, якiя дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелi адпраўшчыка.

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні. Рашэнне прымаецца ў прысутнасцi не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры аднолькавай колькасцi галасоў голас старшынi журы з'яўляецца вызначальным.

Пры вызначэннi пераможцаў конкурсу асноўнымi крытэрыямi з'яўляюцца:

высокi прафесiйны ўзровень работ;
наяўнасць арыгiнальных iдэй, iнавацыйных падыходаў;
папулярызацыя музейных прадметаў, адметнасць прэзентацыйнай формы.

Пераможцы конкурсу ў кожнай з намінацый узнагароджваюцца дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў і грашовымі прэміямі:

за першае месца – 50 базавых велічынь;
за другое месца – 40 базавых велічынь;
за трэцяе месца – 30 базавых велічынь.

Журы мае права ў межах устаноўленай колькасці грашовых прэмій:

прысуджаць не ўсе грашовыя прэміі і дыпломы;
прысуджаць некалькі дыпломаў з падзелам грашовай прэміі ў роўных долях паміж уладальнікамі гэтых дыпломаў.

Грашовыя прэміі пералічваюцца Міністэрствам культуры на бягучыя (разліковыя) рахункі пераможцаў конкурсу, зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая ўстаноўлена на дзень іх пералічэння.
Вынiкi конкурсу будуць абвешчаны 02.10.2016 на ўрачыстай цырымонii закрыцця форуму.

1926