Палажэнне аб конкурсе «Лепшы сувенірны і друкаваны прадукт рэгіянальнага музея»

Палажэнне аб конкурсе
«Лепшы сувенірны і друкаваны прадукт рэгіянальнага музея»
ў рамках III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі».

/г. Магілёў 1-2 кастрычніка 2016 года/



Агульныя палажэнні конкурсу:

Да ўдзелу ў конкурсе прымаецца любая сувенірная і друкаваная прадукцыя рэгіянальных музеяў Рэспублікі Беларусь, удзельнікаў III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі». Прадукцыя можа быць прадстаўлена ў выглядзе сувеніраў, вырабаў і паліграфічнай прадукцыяй. У рамках конкурсу разглядаецца як рэальная прадукцыя, так і праекты такой прадукцыі, аформленыя рознымі спосабамі. Прадукцыя павінна адлюстроўваць спецыфіку музея, яго калекцыі і асобныя экспанаты.

Задачы конкурсу:

- стымуляванне вытворчасці сувенірнай і друкаванай музейнай прадукцыі;
- паляпшэнне якасці музейных паслуг;
- пашырэнне інфармацыйнай прасторы музеяў (інфармацыя аб калекцыях, музейных прадметах, экспанатах і паслугах);
- рэклама музейнай дзейнасці.

Парадак правядзення конкурсу:
- тэрміны экспанавання – у дні працы форуму на павільёнах рэгіянальных музеяў /1-2 кастрычніка 2016 года/.

Крытэрыі ацэнкі:
- адпаведнасць сувенірнай і друкаванай прадукцыі музейнай дзейнасці;
- адпаведнасць сувенірнай і друкаванай музейнай прадукцыі канкрэтнаму музею – ўдзельніку конкурсу;
- арыгінальнасць ідэі;
- арыгінальнасць увасаблення;
- функцыянальнасць.

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкi да 1 верасня года правядзення форуму накiроўваюць у «Музей «Замкавы комплекс «Мір» на электронны адрас Linzamok@gmail.com ці Lin@mirzamak.by заяўку з адзнакай: «Мірскі замак/На конкурс». Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя пазней пазначанага тэрмiну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

У заяўцы ўказваецца назва намiнацыі «Лепшы сувенірны і друкаваны прадукт рэгіянальнага музея», адрас, тэлефон, электронны адрас, прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка і назва музея.
Да заяўкi прыкладаюцца матэрыялы створаныя ў праграме Microsoft PowerPoint, але не больш за 10 слайдаў.

Прэзентацыі прадстаўляюцца на беларускай мове або на рускай мове.
Прэзентацыі прадстаўляюцца па вынiках дзейнасцi ўдзельнiкаў за апошнiя два гады, якiя папярэднiчаюць даце пачатку III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі».

Журы конкурсу зацвярджаецца загадам ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір». Журы з ліку музейных супрацоўнікаў установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» вызначае пераможцаў цягам прагляду прадстаўленных прэзентацый і адпаведнай музейнай прадукцыі ў перыяд працы форуму. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстым закрыцці форуму, інтэрнет-сайце і на афіцыйных старонках сацыяльных сетках установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

Працэдура ацэнкі:
Па кожнаму крытэру ацэнкі кожны член журы выстаўляе балы ад 1 да 3. Балы сумуюцца. Пераможца вызначаецца па найбольшай суме балаў.

Прыз у намінацыі – тэлевізійная ўстаноўка з шырокім экранам.

Кантактная асоба з боку музея – вучоны сакратар Ігар Мікалаевіч Ложачнік, т.80159628291