Наш музей на ІІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

Супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея прынялі ўдзел у ІІІ Нацыянальным Форуме “Музеі Беларусі", які адбыўся ў Магілёве 1-2 кастрычніка 2016 года. На Форуме была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння знакамітага фотамайстра Навагрудчыны Яна Булгака (1876-1950).
Ян Булгак нарадзіўся ў невялікай сядзібе Асташын на Навагрудчыне, недалёка ад Свіцязі. Яго бацькі належалі да сярэднезаможнай шляхецкай сям’і.
Фатаграфія стала справай усяго жыцця Яна Булгака. Займаючыся фатаграфіяй ён дасягнуў вышынь сапраўднага мастацтва і стаў прызнаным майстрам. У аб’ектыў фатографа трапляла ўсё, што хвалявала і цікавіла яго як асобу, – прырода, архітэктура, двары і сядзібы, усё тое што акружае кожнага з нас і амаль заўсёды праходзіць міма незаўважаным.
Вялікая частка фотаздымакаў, зробленых у першай палове ХХ ст. прысвечана Навагрудку і Навагрудчыне: Фарны касцёл, Касцёл Святога Міхаіла, Царква Святога Мікалая, Барысаглебская царква, Палац Радзівілаў, Чыгуначны вакзал у Навагрудку, Гандлёвыя рады на Рынку Навагрудка і іншыя.

645